Франс Халс
Франс Халс (нідэрл.: Frans Hals; паміж 1581 і 1585, Антверпен — 26 жніўня 1666) — галандскі жывапісец. Біяграфічныя звесткіВучыўся ў К. ван Мандэра (1600-03). Працаваў у Харлеме. Быў найбольш буйной фігурай на раннім этапе развіцця галандскага жывапісу. Ф. Халс перажыў сваю прыжыццёвую славу, уступіўшы ў канфлікт з арыстакратычнымі коламі галандскага грамадства.[8] ТворчасцьПершыя гады яго прафесійнай дзейнасці звязаны са стварэннем групавых партрэтаў. У асноўным гэта выявы членаў стралковых гільдый — карпарацый афіцэраў для абароны і аховы гарадоў. Густы заказчыкаў дыктавалі аднолькавае па памерах і вельмі дакладнае выяўленне мадэляў. 3 партрэтаў «Стралковая гільдыя Святога Адрыяна» (1633), «Стралковая гільдыя Святога Георгія» (1627) глядзяць энергічныя, упэўненыя ў сваіх сілах і заўтрашнім дні, мэтанакіраваныя людзі. Звычайна Ф. Халс выконваў партрэты вялікіх памераў. Ён карыстаўся шырокай і свабоднай манерай пісьма, насычанымі фарбамі, што было дастаткова новым для таго часу. ![]() Сталая манера, якая склалася ў канцы 1620-х, вылучаецца надзвычайнай лёгкасцю, свабодай і тэмпераментам.[9] У гэты перыяд Ф. Халс ствараў пераважна партрэты: «Цыганка», «Мулат», «Мале Бабе» і інш. Калі мастак выяўляў аднаго чалавека, ён звяртаўся да прыёмаў жанравага жывапісу — уводзіў у работу элементы падзеі або антуражу. Менавіта так паказаны Вілем ван Хейтхейсэн, які гайдаецца ў крэсле (каля 1637), гаспадыня шынка Мале Бабе (каля 1630). ![]() У позні перыяд творчасці (1650—1660-ыя) Ф. Халс зноў звяртаецца да групавых выяў. У партрэты прыходзяць больш стрыманыя характарыстыкі, роздум, нават іронія і скептыцызм, амаль манахромныя колеравыя спалучэнні. Вышэйшае дасягненне гэтых гадоў — партрэты рэгентаў і рэгентак (папячыцеляў) прытулкаў для састарэлых («Партрэт рэгентак прытулку для састарэлых», «Рэгенты прытулку для састарэлых», 1664), напісаныя мастаком у васьмідзесяцігадовым узросце. Майстар карыстаецца адценнямі некалькіх фарбаў, але менавіта гэта дазваляе перадаць надзвычай багатую палітру характарыстык. У абліччы паказаных асоб чытаюцца ханжаства, сквапнасць, зайздроснасць. Кожны чалавек — ярка выказаная індывідуальнасць, а ўсе разам яны дэманструюць рысы ўпэўненых у сабе, у сваіх учынках і саслоўных прывілеях людзей.[8] Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia