Дзяржаўны пераварот у Нігеры (2023)
26 ліпеня 2023 года салдаты прэзідэнцкай гвардыі Нігера затрымалі прэзідэнта Махамеда Базума. Вайскоўцы абвясцілі аб яго звяржэнні, закрылі межы краіны, прыпынілі дзейнасць дзяржаўных устаноў і ўвялі каменданцкую гадзіну[3]. Падзеі сталі катастрофай для краін Захаду, так як яны страцілі адзін з апошніх саюзных урадаў у Заходняй Афрыцы[4]. Па выніку перавароту ў краіне паўстала двоеўладдзе: паралельна з ваеннай хунтай з’явіліся грамадзянскія сілы разам з выканаўцам абавязкаў прэзідэнта. Таксама пераварот стаў прычынай рэгіянальнага дыпламатычнага крызісу вакол Нігера. ПерадгісторыяЗ моманту атрымання незалежнасці ад Францыі ў 1960 годзе ў Нігеры адбыліся чатыры ваенныя перавароты, апошні ў 2010 годзе. Таксама былі некалькі няўдалых спроб. Апошняя з іх адбылася ў 2021 годзе, калі ваенныя дысідэнты паспрабавалі захапіць прэзідэнцкі палац за два дні да інаўгурацыі абранага прэзідэнта Базума, які быў першым прэзідэнтам краіны, што заняў пасаду ад дэмакратычна абранага папярэдніка. Выступленне вайскоўцаў адбылося пасля падобных падзей у суседніх краінах, такіх як Гвінея, Малі і Буркіна-Фасо. Праз гэта рэгіён атрымаў назву «пояс перавароту»[5]. Прычынай выступлення вайскоўцаў стаў рост цэн, некампетэнтнасць урада і карупцыя[5]. Краіна часта знаходзіцца ў ніжняй частцы Індэкса чалавечага развіцця ААН[6]. Значную шкоду гаспадарцы Нігера нанесла дзейнасць ісламістаў з Аль-Каіды, Ісламскай дзяржавы і Бока Харам[7]. У 2022 годзе дзяржава стала цэнтрам антыджыхадзісцкіх аперацый Францыі ў Сахелі, так як Малі і Буркіна-Фасо французы вымушана пакінулі праз рост антыфранцузскіх настрояў, выкліканых іх няздольнасцю разграміць рух радыкалаў. Такім чынам прэзідэнт Базум заставаўся адным з нямногіх празаходніх лідараў у рэгіёне[6][8]. Таксама Нігер цесна супрацоўнічаў з ЗША[9]. Ход падзейРаніцай 26 ліпеня ў Twitter прэзідэнта Нігера было абвешчана, што прэзідэнцкая гвардыя[5] пад камандаваннем генерала Амара Чыані[10] ўдзельнічала ў «антырэспубліканскай дэманстрацыі» і спрабавала атрымаць падтрымку іншых сілавых структур[5]. Пазней стала вядома, што кіраўнік дзяржавы быў схоплены і змешчаны пад арышт у прэзідэнцкім палацы[5]. Таксама схапілі міністра ўнутраных спраў Хамаду Сулі[11]. Як стала вядома, напярэдадні Базум планаваў вызваліць ад сваёй пасады Чыані[12]. Раніцай палац і прылеглыя міністэрствы заблакавалі ваеннай тэхнікай, а супрацоўнікам палаца не далі доступу ў офісы[5]. Да 400 цывільных прыхільнікаў[11] Базума спрабавалі падысці да будынка, але былі разагнаныя агнём, у выніку адзін чалавек паранены[5]. Прэзідэнцкая гвардыя заявіла, што аналагічныя акцыі ў падтрымку Базума адбыліся вакол дыпламатычных прадстаўніцтваў краіны за мяжой[11]. Лаяльныя ўраду армейскія часці з мэтай перашкодзіць мяцежнікам акружылі прэзідэнцкі палац[13] і будынак дзяржаўнай тэлекампаніі ORTN[7]. Увечары палкоўнік[4] ВПС[14] Амаду Абдраман выступіў на дзяржаўным тэлеканале Télé Sahel, дзе заявіў, што прэзідэнт адхілены ад улады, і абвясціў аб стварэнні Нацыянальнага савета па ахове Радзімы[4]. Ён таксама паведаміў аб скасаванні канстытуцыі краіны, прыпыненні дзейнасці дзяржаўных устаноў, закрыцці меж краіны. Адначасна ўведзены каменданцкі час па ўсёй краіне з 22:00 да 05:00[15][16]. 27 ліпеня кіраўніцтва ўзброеных сіл Нігера апублікавала заяву, у якой паведаміла аб сваёй падтрымцы перавароту[17]. Неўзабаве пасля гэтага ў тэлевізійнай заяве палкоўнік Абдраман абвясціў, што ўся дзейнасць палітычных партый у краіне павінна быць часова прыпынена[18]. Міністр замежных спраў Хасумі Масауду асудзіў дзеянні змоўшчыкаў. Ён абвясціў сябе выканаўцам абавязкі кіраўніка дзяржавы і заклікаў усіх дэмакратаў зрабіць так, каб «гэтая авантура правалілася»[19]. Наступствы28 ліпеня генерал Амар Чыані абвешчаны кіраўніком ваеннай хунты[20]. РэакцыяЭКАВАС спрабавала правесці перамовы з путчыстамі, але няўдала[21]. Пераварот быў асуджаны Сусветным банкам[22], Афрыканскім саюзам, ААН, Алжырам[23][24], Еўрапейскім саюзам, Францыяй, ЗША[25] і Расіяй[26]. Яўген Прыгожын, кіраўнік расійскай ПВК «Вагнер», якая дзейнічала ў суседнім Малі і замяніла Францыю ў барацьбе з джыхадзісцкім рухам, назваў пераварот часткай барацьбы Нігера з «каланізатарамі»[12]. 10 жніўня 2023 года Эканамічная супольнасць дзяржаў Заходняй Афрыкі (ЭКАВАС) вырашыла захаваць магчымасць ваеннага ўмяшання ў Нігер. Такім чынам, адкрыла магчымасці для мабілізацыі сіл, якія мусяць у асноўным складацца з нігерыйскіх і сенегальскіх войск[27]. Гл. таксама
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia