Дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Т. Нікалса
Дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Т. Нікалса (англ.: Nicholls State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Цібада у штаце Луізіяна. Агульная характарыстыкаПершапачаткова заснаваны як малодшы каледж, універсітэт названы ў гонар Фрэнсіса Т. Нікалса, былога губернатара Луізіяны, члена Вярхоўнага суда штата і генерала арміі Канфедэрацыі падчас Грамадзянскай вайны ў ЗША. Кампус плошчай 1,16 км2, які калісьці быў часткай плантацыі Акадыя, знаходзіцца прыкладна ў 80 км на паўднёвы захад ад Новага Арлеана і ў 97 км на паўднёвы ўсход ад Батан-Руж. Самае старое збудаванне ўніверсітэта было завершана ў 1948 годзе і знаходзіцца ў Нацыянальным рэестры гістарычных месцаў ЗША. Універсітэт знаходзіцца ў геаграфічных межах дэльты ракі Місісіпі і недалёка ад самой ракі і яе прытокаў, водна-балотных угоддзяў Луізіяны і Мексіканскага заліва. Структура
Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia