Дзяўчынка![]() Дзяўчынка — чалавек жаночага полу ва ўзросце ад нараджэння да дасягнення паўналецця, калі дзяўчынка становіцца жанчынай. Тэрмін таксама можа выкарыстоўвацца для абазначэння маладой жанчыны. ДэмаграфіяЗ XVIII стагоддзя суадносіны палоў усталяваліся на ўзроўні 1050 хлопчыкаў на кожную 1000 народжаных дзяўчынак. У некаторых традыцыйных культурах Азіі і Афрыкі не вітаюцца з-за звычаю даваць ім пры замужжы пасаг. У пачатку XXI стагоддзя суадносіны хлопчыкаў да дзяўчынак да 10 гадоў складала прыкладна 104 да 100[1][2]. Міжнародны пакт аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах устанавіў, што «пачатковая адукацыя стане абавязковай і даступнай для ўсіх», аднак у некаторых краінах у дзяўчынак менш магчымасць паступіць у пачатковую ці сярэднюю школы ў параўнанні з хлопчыкамі (70 % і 74 % супраць 59 % і 65 %). Многімі дзяржавамі былі прыняты «Мэты развіцця тысячагоддзя», і дзякуючы ім, пачынаючы з 1990 года, гэты разрыў павінен быў скараціцца.[3] Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia