Дзіванна скіпетрападобная
Дзіва́нна скіпетрападобная[1][2] (Verbascum densiflorum) — від кветкавых раслін з роду Дзіванна (Verbascum) сямейства Залознікавыя (Scrophulariaceae). НазваДзіванна скіпетрападобная, лісік, дзівана[3], дзіванна густакветная[4]. Батанічнае апісанне![]() ![]() Травяністая, двухгадовая густа, мякка апушаная расліна з простым адзінкавым сцяблом 50—180 см вышынёй. Лісце лямцавае, даўгаватае або даўгавата-яйкападобнае, буйна-гародкавае. Сцябловае — чарговае, ніжні лісток — у прыкаранёвай разетцы. Кветкі жоўтыя, правільныя. Калякветнік двайны, зрослапялёсткавы. Чашачка 5—раздзельная. Вяночак даволі буйны, мае кароткую трубачку і 5—лопасцевы адгін. Тычынак 5, з іх 6 з белымі пухнатымі ніткамі. Песцік адзін. Кветкі сабраны ў густую верхавінную коласападобную гронку. Цвіце ў чэрвені — ліпені. Плод — каробачка. РаспаўсюджаннеРасце ў большай частцы Еўропы, у Турцыі, Марока, натуралізаваны на Мадэйры[5]. Ва Украіне расце на палянах, узлесках, палях, пясках і каля дарог — на раўніне і ў перадгор’ях Карпат, у заходнім лесастэпе, стэпе і Крыму, звычайная. Часам ўтварае суцэльныя зараснікі. Фармакалагічныя ўласцівасціПрэпараты з вяночкаў дзіванны ўжываюць як адхарквальны і змякчальны сродак. Зноскі
Література
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia