Залознікавыя
Залознікавыя[1] (Scrophulariáceae) — сямейства кветкавых раслін. АпісаннеПераважная частка відаў — травяністыя шматгадовыя расліны ці паўхмызнякі, параўнальна нямногія — хмызнякі, адзінкавыя прадстаўнікі — дрэвы і нават ліяны. Лісты залознікавых простыя, без прылісткаў, чарговыя ці процілеглыя (могуць чаргавацца на адной і той жа расліне), іншы раз кальчаковыя. Характэрна прысутнасць бікалатэральных пучкоў. Кветкі заўсёды зігаморфныя, чатырохкругавыя, пяцічленныя, даволі разнастайныя ў выніку рэдукцыі і зрастання некаторых органаў кветкі. Пяцічленная зрослалістая чашачка ў некаторых відаў роду крынічнік (Veronica) становіцца чатырохлістай. Вяночак то з добра выражанай, то з ледзь-ледзь прыкметнай трубачкай, амаль правільнай (Verbascum) ці рознай зігаморфнай і двухгубай (Scrophularia, Antirrhinum), іншы раз і шпорцавы (Linaria). У іншых выпадках пры зрастанні пялёсткаў вяночак становіцца чатырохпялёсткавым (крынічнік (Veronica)). Андрацэй у большай часткі родаў складаецца з пяці тычынак, не заўсёды аднолькавай даўжыні і з розным апушэннем ніцей — Verbascum. Часта назіраецца рэдукцыя адной ці трох тычынак. Тады андрацэй становіцца чатырох- ці двухчленным. Гінецэй залознікавых двухчленны з пладалісцікаў, размешчаных у медыяльнай плоскасці (адрозненне ад паслёнавых). Завязь верхняя двухгняздовая, з плацэнтамі, звязанымі з перагародкай, якая дзеліць гняздо завязі. Слупок 1. Рыльца галоўчатае, цэльнае ці двухраздзельнае. У аснове завязі ёсць кальцавы ці аднабаковы нектараносны дыск. ПашырэннеСямейства ўключае каля 300 родаў і 5000 відаў. Распаўсюджанне касмапалітнае, але найбольш — ва ўмераных абласцях паўночнага паўшар’я і ў гарах тропікаў. Спіс родаўРоды сямейства Залознікавыя паводле GRIN[2]:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia