Дзіванна тараканавая
Дзіва́нна тараканавая, Дзіванна цёмная[1] (Verbascum blattaria) — від кветкавых раслін роду Дзіванна (Verbascum) сямейства Залознікавыя (Scrophulariaceae). АпісаннеДвухгадовая або аднагадовая расліна 30—100 см вышынёй. Расліна голая, часам з залозістымі валасінкамі ўверсе. Лісце даўгавата-ланцэтнае, але ў асноўным зубчастае, радзей суцэльнае. Вяночак 25—30 мм у дыяметры. Прыкветак яйкападобны або ланцэтны. РаспаўсюджаннеРасліна натуральна распаўсюджаная ў Еўропе, Цэнтральнай Азіі і ў паўночна-заходняй Афрыцы; інтрадуцыкаваны ў ЗША, ПАР, Вялікабрытанію[2]. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт і эўтроф[3]. Ва Украіне расце на засоленых вільготных месцах, на лугах, ля берагоў рэк — на большай частцы тэрыторыі, акрамя Карпат і Палесся, але расце ў Закарпацці. ГалерэяЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia