Дзікае паляванне (фільм)
«Дзі́кае палява́нне» (руск.: Дикая охота) — расійскі дакументальны фільм, створаны Паўлам Шараметам на тэлеканале ОРТ у 2000 годзе.[1] СюжэтФільм прысвечаны палітычным выкраданням у Беларусі вядомых людзей — журналіста Дзмітрыя Завадскага, палітыкаў Віктара Ганчара і Юрыя Захаранкі і бізнесмена Анатоля Красоўскага. Фільм глыбокі па змесце, бо сюжэт не толькі кажа пра факты гвалтоўных знікненняў у Беларусі, але падае сігнал аб небяспецы ўсім грамадзянам, якія хочуць дэмакратычных змен. Дзікае паляванне аб’яўлена на сумленных і прынцыповых грамадзян не толькі ў Беларусі, яна і па гэты дзень працягваецца ў краінах на постсавецкай прасторы. Нягледзячы на ўсю гэтую таямнічасць злачынстваў, спыніць дзікае паляванне могуць толькі мужныя і свабодныя людзі, як і адбылося ў рамане выбітнага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха». Галоўны герой гэтага рамана Андрэй Беларэцкі змог не спалохацца містыкі і паказаць вяскоўцам, што любая чартаўшчына ў іх краях — здзяйсняецца рэальнымі людзьмі. Здымачная група
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia