Дзікае паляванне караля Стаха
Дзі́кае палява́нне караля́ Ста́ха — аповесць беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, упершыню апублікаваная ў часопісе «Маладосць» у 1964 годзе. Лічыцца класікай беларускай літаратуры. Сюжэт![]() Малады навуковец-фалькларыст Андрэй Беларэцкі збіваецца ў буру з дарогі і трапляе ў родавы замак Яноўскіх — Балотныя Яліны. Яго прымае гаспадыня замка Надзея Яноўская — апошняя з роду. Яна расказвае Беларэцкаму, што род Яноўскіх пракляты за здраду яе продка Рамана Старога, на дваццаць пакаленняў. Надзея — дваццатае пакаленне, яна чакае неўзабаве смерці, з якой згасне і род Яноўскіх. Яна расказвае пра зданяў, прадвеснікаў яе гібелі — Дзікае паляванне, Малога чалавека і Блакітную жанчыну. Беларэцкі застаецца ў замку, каб абараніць Надзею і разблытаць клубок падзей. Ён бачыць Малога чалавека — істоту невялікага росту з вельмі доўгімі пальцамі, якая зазірае ў вокны па начах; Блакітную жанчыну, якая сышла са старадаўняга партрэта, на якую Надзея вельмі падобная. Паступова Беларэцкі знаёміцца з астатнімі жыхарамі — сваякамі Яноўскай Свеціловічам, Берманам, Дубатоўкам, паляўнічым і следапытам Рыгорам. Адным вечарам на балоце яго пераследуе Дзікае паляванне — група маўклівых вершнікаў на конях, якія скачуць бясшумна і свабодна па дрыгве і пакідаюць сляды старажытных падкоў. Беларэцкі цудам паспявае схавацца ў замку і з падвоенай энергіяй працягвае пошукі людзей, якія хаваюцца за Дзікім паляваннем. Разам з Рыгорам яны раскрываюць тайну гібелі бацькі Надзеі, загнанага ў балота Дзікім паляваннем за два гады да прыезду Беларэцкага. Паступова яны раскрываюць і таямніцу Дзікага палявання. Усе коннікі былі падпільнаваны і забіты мясцовымі мужыкамі, коні — амаль вымерлай пароды дрыкгантаў — патанулі ў балоце. Знікаюць і прывіды замка. Малы чалавек аказваецца братам Бермана, вар’ятам-калекай, якога Берман выпускаў з таемных калідораў, а Блакітная жанчына — самой Надзеяй, якая блукае па замку ў сне. Беларэцкі жэніцца з Яноўскай і ўвозіць яе з Балотных Ялін. З часам яна вылечваецца ад трывалага страху і лунатызму, у іх нараджаецца дзіця. Месца дзеяння і персанажы![]() Апавяданне вядзецца ад імя галоўнага героя, Андрэя Беларэцкага, яму 96 гадоў. Гісторыя адбылася ў часы яго маладосці, увосень 1888 года ў глухой балоцістай мясцовасці Гомельшчыны або Магілёўшчыны, простай спасылкі ў кнізе на гэта няма. Дзеючыя асобы:
Экранізацыя, інсцэнізацыяАднайменны фільм, адным са сцэнарыстаў якога быў сам Караткевіч, зняты ў 1979 годзе. Караткевічу экранізацыя яго твора не асабліва спадабалася, бо ў фільме практычна не было адной з ключовых тэм аповесці — смутку па цяжкім лёсе беларускага народа. У 1989 годзе на сцэне Нацыянальнага тэатра оперы і балета адбылася прэм’ера оперы «Дзікае паляванне караля Стаха», напісанай кампазітарам Уладзімірам Солтанам. Пастановачная група была адзначана Дзяржаўнай прэміяй Беларусі за 1990 год. |
Portal di Ensiklopedia Dunia