Дзікая пятрушка аленевая
Дзікая пятрушка аленевая[1] (Peucedanum cervaria) — кветкавая расліна роду Дзікая пятрушка (Peucedanum) сямейства Парасонавыя (Apiaceae). Батанічнае апісанне![]() Шматгадовая травяністая расліна з прамым баразнаватым сцяблом вышынёй 50—60 см і двойчы-тройчы перыстым буйным шызаватым лісцем. Кветкі ў парасоніках з 20—30 промнямі, абгорткай і абгортачкай. Пялёсткі з загнутай верхавінкай. Плод — акруглы рабрысты віслаплоднік. ПашырэннеПашырэнне: лесастэпавыя і горныя раёны Заходняй Еўропы. На тэрыторыі Беларусі трапляецца ў асобных лакалітэтах (у паўднёвых і паўднёва-ўсходніх раёнах Палесся, у Белавежскай пушчы) на паўночнай мяжы арэала. Расце ў сухіх хваёвых, хваёва-дубовых лясах, у хмызняках на схілах рачных далін. Асаблівасці біялогііЦвіце ў чэрвені—жніўні (зацвітае на другі год). Плады паспяваюць у жніўні-верасні. Размнажэнне насеннае. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia