Дзінка Трэбоціч
Дзінка Трэбоціч (харв.: Dinko Trebotić; нар. 30 ліпеня 1990, Спліт) — харвацкі футбаліст, паўабаронца румынскага клуба «Бузэў». Клубная кар’ераВыхаванец спліцкага «Хайдука», дэбютаваў за каманду 5 кастрычніка 2008 года ў матчы супраць «Краацыі Сесветэ». Больш у сезоне 2008/09 на полі не з’яўляўся, пазней выступаў у арэндзе ў клубах другога дывізіёна «Юнак» і «Рудаш». Вярнуўся ў «Хайдук» у ліпені 2010 года і стаў іграком асноўнага складу. У лютым 2012 года да канца сезона 2011/12 быў аддадзены ў арэнду ў «Заграб». У жніўні таго ж года, пакінуўшы «Хайдук», перайшоў у «Лакаматыву». Праз два гады далучыўся да венгерскага «Відэатона», разам з якім стаў чэмпіёнам Венгрыі. У ліпені 2016 года перайшоў у «Бней Іегуду», першую палову 2017 года правёў у нарвежскім «Фрэдрыкстадзе». У сезоне 2017/18 выступаў за «Славен Бялупа». У чэрвені 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дынама» з Мінска[3], дзе стаў іграком асноўнага складу. У пачатку 2019 года, з прыходам новага галоўнага трэнера Рамана Піліпчука, быў пазбаўлены месца ў складзе і не заяўлены на сезон 2019. У чэрвені 2019 года, калі дынамаўцаў зноў узначаліў Сяргей Гурэнка, вярнуўся ў асноўны склад. У першым жа сваім матчы 16 чэрвеня 2019 года аформіў дубль у браму «Энергетыка-БДУ» (выніковы лік 6:1). З верасня зноў страціў месца ў аснове. У студзені 2020 года быў аддадзены ў арэнду венгерскаму клубу «Ракацы»[4], дзе спачатку выхадзіў на замену, а пасля замацаваўся ў стартавым складзе. У ліпені 2020 года вярнуўся ў «Дынама»[5], згуляў адзін матч за дубль, пасля чаго па пагадненні бакоў разарваў кантракт з беларускім клубам[6]. У жніўні 2020 года стаў іграком баснійскага клуба «Зрыньскі», а ў ліпені 2021 года перайшоў у «Агілас» з чацвёртага дывізіёна Іспаніі. У студзені 2022 года далучыўся да румынскага «Бузэў». Міжнародная кар’ераВыступаў за моладзевую зборную Харватыі. Дасягненні
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia