Дзіцячы сад (Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія)
Дзіцячы сад — будынак у г. Горкі, размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы ансамбля Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, па адрасе вул. Ціміразева, 4. ГісторыяУ 1912—1913 гг. да былога будынка каморніцка-таксатарскіх класаў быў прыбудаваны інтэрнат для навучэнцаў каморніцка-агранамічнага вучылішча. Будынак быў мураваны, накрыты жалезам. Паводле дакумента 1913 г., у доме знаходзіліся кватэры служачых[1]. Архітэктура![]() Злучаны з былым таксатарскім корпусам. Двухпавярховы будынак сіметрычны ў плане. Галоўны і дваровы фасады маюць рызаліты. Рызаліт галоўнага фасада завершаны ступеньчатым атыкам. Паміж аконнымі праёмамі 1-га паверха праходзіць гарызантальны руст. Над цэнтральным уваходам навісае казырок на 2 чыгунных ажурных кранштэйнах. 1-ы паверх заняты намяшканнямі дзіцячага сада. 2-і выкарыстоўваецца як жылы[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia