Дзіяна Уладзіміраўна Стэльмах
Дзіяна Уладзіміраўна Стэ́льмах (нар. 13 ліпеня 1939, Менск) — беларускі тэатразнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства (1984). БіяграфіяДачка тэатральнага дзеяча і пісьменніка Уладзіміра Стэльмаха. Скончыла ў 1961 годзе БДУ, у 1967 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. У 1962—1967 гадах працавала ў БТА, у 1981—1986 гадах у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, у 1968—1981 і 1986—1994 гадах у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя». Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1965 года. Навуковая дзейнасцьПрацы па ўзнікненні і развіцці народнай драмы на Беларусі. Аўтар раздзелаў «Тэатр юнага гледача БССР» і «Тэатры рабочай моладзі» (1926—1932, 1933—1941; апошнія з С. Пятровічам) у «Гісторыі беларускага тэатра» (т. 2, 1985). Дапрацавала і падрыхтавала да друку кнігу Пятровіча «Дзіцячы тэатр БССР. 1931—1941 гг.» (1983). Творы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia