Днепра-Сожскі (заказнік)
Біялагічны заказнік «Днепра-Сожскі» — заказнік рэспубліканска значэння. Размешчаны на паўднёвым усходзе Рэспублікі Беларусь у міжрэччы двух буйных рэк Беларусі Дняпра і Сожа на тэрыторыі Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці. Агульная плошча заказніка — 14556 га. АпісаннеВялікая разнастайнасць лясных, травяных, прыбярэжна-водных і водных экасістэм абумовілі багацце флоры і фаўны заказніка. На агульным балансе тэрыторыі заказніка плошчы пад натуральнай расліннасцю (лясамі, лугамі, ляснымі балотамі, хмызнякамі і водамі) займаюць каля 12 тысяч гектараў, або 80 % тэрыторыі. З групы рэдкіх і знікаючых відаў раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі, у заказніку расце 15 відаў. Нямала ў флоры рэгіёну гаспадарча-карысных відаў раслін — лекавых, харчовых, кармавых, медоносных, дэкаратыўных і тэхнічных. Заказнік багаты не толькі разнастайнай флорай і расліннасцю, але і прадстаўнікамі жывёльнага свету. На тэрыторыі заказніка фаўна птушак характарызуецца вялікай разнастайнасцю 140 відаў птушак, з іх 131 — гняздуюць у дадзеным рэгіёне[1]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia