Дняпро (гасцініца, Магілёў)
«Дняпро» — колішняя гасцініца ў Магілёве. Размяшчалася ў будынку па адрасе вул. Першамайская, 29, на рагу з завулкам Мігая. Пабудаваны ў 1940 г. з цэглы (архіт. А. Брэгман, А. П. Воінаў). Рэканструяваны ў 1983 годзе. ![]() Цяпер у будынку размяшчаецца гандлёвы цэнтр «Дняпро», начны клуб «Куба», ігральныя клубы «Вулкан», «Мяцеліца» і іншыя ўстановы. АрхітэктураБудынак 5-павярховы, у плане складанай канфігурацыі. Галоўны фасад вылучаюць 2 бакавыя несіметрычна выступаючыя рызаліты, па цэнтры — галоўны ўваход. Пластычная выразнасць дасягаецца ўвядзеннем вертыкальных рэбраў, паміж якімі размешчаны лоджыі. Унутраная планіроўка калідорнага тыпу. На 1-м паверсе — вестыбюль, адміністрацыйныя і бытавыя памяшканні, рэстаран. На 2—5-м паверхах — у цэнтры хол, да якога далучаюцца жылыя пакоі. Разлічана на 305 месцаў. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia