Дом Вендарфа
Дом Вендарфа — будынак у Мінску, размешчаны ў квартале, які прымыкае да Верхняга Горада, па адрасе вуліца Рэвалюцыйная, 10. Пабудаваны ў XIX ст. з цэглы. Помнік архітэктуры класіцызму. Гісторыя![]() Мураваны будынак на гэтым пляцы быў пабудаваны ў пачатку XIX стагоддзя. Вузкі, працяглы ў бок двара, двухпавярховы жылы дом, з высокім цокальным паверхам, тарцовым фасадам выходзіў на Койданаўскую вуліцу[1]. ![]() Пры яго будаўніцтве былі выкарыстаны падвальныя памяшканні, перакрытыя скляпеннямі, якія засталіся ад будынка XVIII стагоддзя. Канчаткова яго архітэктурны выгляд сфарміраваўся да сярэдзіны XIX стагоддзя[1]. Сіметрычны па кампазіцыі галоўны фасад быў падзелены на два ярусы плоскай цягай і завершаны вялікім трохвугольным франтонам з паўцыркульным акном у тымпане. Франтон быў аддзелены ад сцяны прафіляваным карнізам з сухарыкамі. Вуглы будынка былі аформлены плоскімі лапаткамі, якія на першым паверсе былі апрацаваны рустам. Рытм фасадаў ствараўся сеткай прамавугольных аконных праёмаў. Вокны другога паверха былі аформлены плоскімі ліштвамі з замковым камнем. Збоку вуліцы былі зроблены ўваходы ў цокальны паверх. У двары сфарміраваўся комплекс мураваных гаспадарчых пабудоў[1]. Гэты будынак пацярпеў падчас вялікага пажару 1881 года. Пасля пажару уладальнік дваранін Адольф Вендарф звярнуўся ў Мінскую гарадскую ўправу з праектам на яго аднаўленне, паводле якога планавалася цалкам захаваць архітэктурны выгляд будынка, які ён меў да пажару. Пасля гэтага рамонту ў другой палове XIX — пачатку XX стагоддзяў вялікіх змен у архітэктуры дома Вендарфа не адбылося[1]. Паводле інвентарызацыі 1910 года ў доме Вендарфа ў цокальным паверсе знаходзілася слясарная майстэрня і завод сельтэрскай вады, а таксама склад фруктаў, акрамя таго, тут яшчэ была мануфактурная крама і пераплётная майстэрня, астатнія памяшканні выкарыстоўваліся пад жылыя кватэры[1]. Пасля 1920 года былы дом Вендарфа нацыяналізаваны, асноўныя яго памяшканні былі перароблены пад камунальныя кватэры. У гады Другой сусветнай вайны не пацярпеў[1]. У выніку шматлікіх пасляваенных рамонтаў на галоўным фасадзе будынка часткова страчаны архітэктурны дэкор. У другой палове XX стагоддзя ў былым доме Вендарфа знаходзіліся розныя ўстановы[1]. Архітэктура![]() ![]() Двухпавярховая пабудова, чатырохвугольная ў плане, асноўны аб’ём падоўжаны ў глыбіню двара і накрыты двухсхільным дахам. Акцэнтам тарцовага галоўнага фасада, які выходзіць на вуліцу, з’яўляецца трохвугольны франтон з сухарыкамі, у тымпане якога прарэзана паўкруглае акно. Пад франтонам праходзіць шматслойны карніз з поясам сухарыкаў. Па баках утвораны лапаткі, руставаныя па 1-м паверсе. Аконныя праёмы прамавугольныя, без ліштваў. Дваровыя фасады будынка вырашаны плоскасна, пазбаўлены аздобы[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia