Дом віцэ-губернатара (Мінск)
Дом віцэ-губернатара — будынак у Мінску, у квартале, які прымыкае да Верхняга Горада, па адрасе вуліца Рэвалюцыйная, 3. Гісторыя![]() Архітэктурны комплекс Мінскага калегіума езуітаў у стылі барока сфарміраваўся ў 1-й палове XVIII стагоддзя. У 1745 годзе з боку вуліцы Койданаўскай (цяпер Рэвалюцыйная) пабудаваны вялікі аднапавярховы будынак з падвальнымі памяшканнямі, перакрытымі скляпеннямі, дзе знаходзілася бурса і стайня. ![]() У канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзяў будынак перабудаваны паводле праекта архітэктара Фёдара Крамера ў стылі класіцызму пад рэзідэнцыю мінскага віцэ-губернатара . Гэта быў аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак з высокім цокальным паверхам. Сіметрычны па кампазіцыі галоўны фасад быў вылучаны трыма рызалітамі ў цэнтральнай і вуглавых частках. У 1873 годзе дом віцэ-губернатара моцна пацярпеў падчас пажару, пасля якога быў адноўлены. Найноўшы часУ канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў на першым паверсе будынка знаходзіліся жылыя пакоі, а цокальны паверх выкарыстоўваўся пад крамы, у тым ліку бакалейную і мануфактурны склад «Канавалаў і сын». У пачатку 1920-х гадоў прынята рашэнне пра грунтоўную рэканструкцыі будынка, праект у 1924 годзе распрацаваў архітэктар Аляксей Дзянісаў. Падчас рэканструкцыі надбудаваны другі паверх, а сіметрычны па кампазіцыі галоўны фасад быў вырашаны ў стылі неакласіцызму з элементамі архітэктуры мадэрну. З 1932 года ў былым доме віцэ-губернатара знаходзіўся Камітэт па радыёвяшчанні пры ЦВК БССР, які ў 1933 годзе рэарганізаваны ў Камітэт радыёінфармацыі і радыёвяшчання пры Савеце Народных Камісараў БССР, які знаходзіўся тут да 1941 года. У гады Другой сусветнай вайны будынак не пацярпеў. Пасля вайны ў ім знаходзіліся розныя адміністрацыйныя ўстановы. У 1950-я гады будынак былога дома віцэ-губернатара рэканструяваны, праз што часткова страчаны архітэктурны дэкор галоўнага фасада. У канцы XX стагоддзя распрацаваны праект рэстаўрацыі будынка (архітэктар Людміла Іванова), такім чынам быў цалкам адноўлены выгляд галоўнага фасада паводле ранейшага праекта архітэктара Аляксея Дзянісава. У 2003 годзе пасля капітальнага рамонту, калі надбудаваны трэці паверх, будынак заняты цэнтральным апаратам Камітэта па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй пры МУС Рэспублікі Беларусь. АрхітэктураПабудаваны з цэглы. Двухпавярховы будынак з цэнтральнай часткай, якая завершана ў выглядзе трохвугольнага шчыта. Кампазіцыя галоўнага фасада сіметрычная. Уваход паглыблены, дэкараваны 2 калонамі круглага сячэння, устаноўленымі на ганку. Аконныя праёмы прамавугольныя, без ліштваў, на 1-м паверсе ў цэнтры шырокія, двухчасткавыя[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia