Дом па Камісарыяцкім завулку, 4
Дом па Камісарыяцкім завулку, 4 — будынак у цэнтры Магілёва. Помнік архітэктуры канца XIX ст. ГісторыяПабудаваны ў канцы XIX ст. на былым Гарохавым завулку як жылы будынак, быў прыватнаўласніцкім. Першы паверх выкарыстоўваўся пад розныя ўстановы, у тым ліку крамы. Па некаторых звестках, да нацыяналізацыі ў 1924 г. яго ўласнікам быў Рыўка Капысцер[1]. Дом меў мураваны флігель, гаспадарчыя пабудовы. Доўгі час выкарыстоўваўся як жылы[1]. Цяпер у будынку размяшчаецца Ваенны камісарыят г. Магілёва і Магілёўскага раёна. АрхітэктураДвухпавярховы цагляны атынкаваны будынак на высокім цокале галоўным фасадам павернуты да чырвонай лініі забудовы зав. Камісарыяцкага. Галоўны фасад асіметрычны, уваход у будынак размешчаны з левага боку. Першы паверх мае лучковыя аконныя праёмы, другі паверх — арачныя праёмы са складанымі ліштвамі. Галоўны фасад з гладкімі сценамі, развітай гарызантальнай цягай і прафіляваным гзымсам. Дэкаратыўныя дэталі фасада падкрэслены белым колерам. Дах двусхільны[1]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia