Дом па Камісарыяцкім завулку, 6
Дом па Камісарыяцкім завулку, 6 — будынак у цэнтры Магілёва. Помнік архітэктуры другой паловы XIX ст. ГісторыяПабудаваны ў другой палове XIX ст. Пабудаваны як жылы будынак, быў прыватнаўласніцкім. Першы паверх выкарыстоўваўся пад розныя ўстановы, у тым ліку гандлёвыя крамы і майстэрні. У 1920-я гг. нацыяналізаваны. Доўгі час выкарыстоўваўся як жылы[1]. Пасля вайны адбудаваны ў 1945 г. Да 1951 г. у будынку размяшчаўся Ільнотрэст. У 1973 г. праведзены капітальны рамонт. Цяпер гэта адміністрацыйны будынак гарваенкамата[1]. АрхітэктураДвухпавярховы прамавугольны ў плане будынак галоўным фасадам выходзіць на ўнутраны двор сучаснай тэрыторыі гарваенкамата. Сцены галоўнага і бакавога фасадаў гладкія, атынкаваныя з выкарыстаннем сучаснай тэхналогіі. Аконныя праёмы першага паверха прамавугольныя невялікіх памераў, другога – прамавугольныя вялікіх памераў. Сцены завершаны прафіляваным гзымсам. Дах двухсхільны[1]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia