Дом тэхнікі (Гродна)
Дом тэхнікі — будынак у Гродне, размешчаны па вуліцы Горкага, 76. Пабудаваны ў 1982 годзе з цэглы па праекце архітэктараў В. Бажко, У. Праабражэнскага. АрхітэктураРазмешчаны на рэльефе з перападам вышынь, што адбілася на аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі будынка. Асноўны корпус прамавугольны ў плане, з боку галоўнага фасада трохпавярховы, з боку дваровага — пяціпавярховы. Да яго прыбудавана двухпавярховае крыло, на слупах-апорах паміж будынкамі зроблены праезд па ўзроўні 2—4-га паверхаў галоўнага корпуса. Выразнасць пластыкі галоўнага фасада дасягнута кантрасным проціпастаўленнем 2 першых зашклёных паверхаў і глухой сцяны трэцяга, апрацаванага рэльефнымі бетоннымі пліткамі. Галоўны ўваход у цэнтры фасада асноўнага корпуса акцэптаваны рызалітам, у якім размешчаны вестыбюль (1-ы паверх), лекцыйная зала (2-і паверх) і кіналекторый (3-і паверх). У прыбудаваным крыле 2 залы: малая выставачная і канферэнц-зала. У галоўным корпусе першыя 2 паверхі заняты адміністрацыйнымі і службовымі пакоямі, на 3—5-м паверхах знаходзіцца вялікая выставачная зала, якая мае верхняе асвятленне. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia