Доўгая дарога дадому
Доўгая дарога дадому — кніга ўспамінаў беларускага пісьменніка Васіля Быкава, выдадзеная ў 2002 годзе. Другое выданне — 2004 год. СюжэтГэтая кніга — успаміны народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава пра яго асабістыя перажыванні за амаль 70 гадоў яго насычанага жыцця. У цікавай аўтарскай манеры вядомы пісьменнік расказвае пра найбольш яркія старонкі сваёй біяграфіі, дае ацэнку грамадска-палітычным і культурным працэсам, якія адбываліся ў Беларусі на яго вачах. Быкаў прапануе досвед культурнага дзеяча, знакамітага пісьменніка, выказвае свае думкі аб далейшым развіцці краіны. АўдыёУ чэрвені 2010 годзе ў серыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе» выйшла аўдыёкніга «Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому». «Доўгая дарога дадому» гучыць у аўтарскім выкананні. Запіс быў зроблены ў 2002 годзе ў Празе[1]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia