Другая бітва пры Гельгаландзе
Друга́я бі́тва ў Гельгала́ндскай бу́хце (англ.: Second Battle of Heligoland Bight, ням.: Zweites Seegefecht bei Helgoland) — марскі бой, які адбыўся 17 лістапада 1917 года ў Паўночным моры падчас Першай сусветнай вайны. Пераўзыходзячыя сілы лінейных і лёгкіх брытанскіх крэйсераў атакавалі германскі атрад, які займаўся траленнем міннай загароды у Гельгаландскай бухце. Германскія крэйсеры пад камандаваннем адмірала фон Ройтэра, умела выкарыстоўваючы дымавыя заслоны, прыкрылі тральшчыкі i пацягнулi за сабой брытанскія караблі. Пагоня за германскімі крэйсерамі працягвалася да таго часу, пакуль брытанскія караблі не апынуліся пад агнём германскіх лінкараў «Кайзер» і «Кайзерын». Брытанскія крэйсеры, спыніўшы пагоню, выйшлі з бою. У выніку бітвы некалькі германскіх і брытанскіх караблёў атрымалі нязначныя пашкоджанні. Германскі тральшчык «Кёдзінген», які выконваў функцыі брандвахты, у пачатку бою не паспеў зняцца з якара і быў затоплены артылерыйскім агнём брытанскіх эсмінцаў. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia