Дрэздэнская зброевая палата

Уваход у музей

Дрэздэнская зброевая палата (ням.: Rüstkammer) ў Дрэздэне, званая таксама «Дрэздэнскім гістарычным музеем», уваходзіць у склад Дзяржаўных мастацкіх збораў Дрэздэна і з'яўляецца сусветна вядомай калекцыяй параднай зброі, даспехаў і гістарычнага тэкстылю. У цяперашні час размяшчаецца ў Цвінгеры. Сваё гістарычнае месца ў Дрэздэнскім замку-рэзідэнцыі калекцыя зойме па заканчэнні яго рэстаўрацыі.

Да трыццатых гадоў XIX ст. калекцыя не з'яўлялася мастацкім зборам і служыла рэпрэзэнтатыўным мэтам курфюрста. Толькі ў дваццатыя гады XX ст. пасля ліквідацыі саксонскай манархіі зброевая палата атрымала прызнанне як мастацка-гістарычны музей.

Музейныя фонды

Зброевая палата валодае шырокай калекцыяй гістарычнай зброі, даспехаў і партрэтаў, датаваных XVI-XVIII стагоддзямі, агульнай колькасцю ў 10 тысяч экспанатаў, вырабленых ювелірамі і збройных спраў майстрамі, рамеснікамі і прыдворнымі краўцамі з усёй Еўропы. Аснову калекцыі складаюць каля 2200 мячоў, шабляў, шпаг, кінжалаў, гістарычная агнястрэльная зброя, прадстаўленае 1400 пісталетамі і 1600 стрэльбамі.

Гісторыя

Спасылкі


Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya