Дрэнь (тэлесерыял)
«Дрэнь», або «Флібэг» (англ.: Fleabag) — брытанскі камедыйна-драматычны тэлесерыял, створаны студыяй Two Brothers Pictures для канала BBC Three і Amazon Video[3][4]. Стваральніца шоу таксама адыграла ў ім галоўную ролю. Серыял быў натхнёны камедыйнай п’есай, якую Фібі Уолер-Брыдж прадставіла на тэатральным фестывалі ў 2013 годзе[5]. Прэм’ера серыяла адбылася 21 ліпеня 2016 года, а другі і фінальны сезон завяршыўся 8 красавіка 2019 года[6][7]. Серыял атрымаў шырокае прызнанне крытыкаў, асабліва за яго сцэнарый, акцёрскую гульню, унікальнасць і асобу галоўнага персанажа. Многія крытыкі і гледачы назвалі яго адным з найвялікшых камедыйных серыялаў усіх часоў. Уолер-Брыдж выйграла прэмію BAFTA за найлепшую жаночую камедыйную ролю за першы сезон. Другі сезон атрымаў 11 намінацый на прэмію «Эмі» і выйграў шэсць, пры гэтым Уолер-Брыдж атрымала ўзнагароды «Найлепшы камедыйны серыял», «Найлешая актрыса» і «Найлепшы сцэнарый камедыйнага серыяла»; дадатковыя намінацыі за акцёрскае майстэрства атрымалі Сіян Кліфард, Алівія Колман і запрошаныя зоркі Фіёна Шоу і Крысцін Скот Томас[8][9]. Серыял атрымаў прэмію «Залаты глобус» за найлепшы тэлесерыял і найлепшую жаночую ролю за Уолер-Брыдж[10][11]. СюжэтДзеянні серыяла адбываюцца ў сучасным Лондане. Галоўная гераіня — адзінокая 30-гадовая жанчына, якая сутыкнулася з цяжкімі стратамі: пасля смерці маці памірае яе лепшая сяброўка. Флібэг, спрабуючы справіцца з горам, патанае ў алкаголі і выпадковых сексуальных сувязях, з-за чаго перыядычна трапляе ў прыгоды. Яе адносіны з сям’ёй таксама напружаныя: на свой дзень нараджэння бацька гераіні дорыць ёй сертыфікат на наведванне псіхатэрапеўта. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia