Тэорыя Вялікага выбуху (тэлесерыял)
«Тэорыя Вялікага выбуху» (англ.: The Big Bang Theory) — амерыканскі сіткам, створаны выканаўчымі прадзюсарамі серыяла Чакам Лоры і Білам Прэйдзі. Серыял налічвае 12 сезонаў і 279 серый. Першая серыя была паказана на канале CBS 24 верасня 2007 года[3], а апошняя — 16 мая 2019 года. Крытыка, ацэнкі, узнагародыНа працягу ўсяго першага сезона «Тэорыя Вялікага выбуху» атрымлівала неадназначныя водгукі крытыкаў, аднак ужо пачынаючы з другога сезона ацэнкі сталі галоўным чынам станоўчымі. Восем сезонаў серыяла трапілі ў ТОП-10 самых рэйтынгавых тэлешоу ЗША, і ў канчатковым выніку адзінаццаты сезон аказаўся самым папулярным тэлесерыялам у сезоне 2017/2018 года. У перыяд з 2011 па 2014 год шоу штогод намініравалася на тэлевізійную прэмію «Эмі» ў катэгорыі найлепшы камедыйны серыял, а Джым Парсанс, выканаўца ролі Шэлдана, атрымаў чатыры «Эмі» як найлепшы акцёр камедыйнага серыяла. Усяго тэлесерыял зарабіў 46 намінацый на «Эмі» і выйграў сем узнагарод, з іх чатыры атрымаў Джым Парсанс, які таксама атрымаў прэмію «Залаты глобус» за найлепшую мужчынскую ролю ў тэлевізійным камедыйным серыяле ў 2011 годзе. Усяго серыял атрымаў 257 намінацый і выйграў у 79 з іх[4]. СюжэтПадзеі серыялу адбываюцца ў горадзе Пасадэна, Каліфорнія. Сіткам распавядае пра двух таленавітых навукоўцаў з Калтэха: эксперыментальнага фізіка (Леанард Хафстэтэр) і фізіка-тэарэтыка (Шэлдан Купер), якія жывуць на адным паверсе з прыгожай бялявай афіцыянткай Пені, якая імкнецца стаць актрысай. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia