Плошча паверхні 0,28 км². даўжыня 0,84 км, найбольшая шырыня 0,44 км. Даўжыня берагавой лініі 2,33 км найбольшая глыбіня возера 3,4 м, сярэдняя 1,9 м. Аб’ём вады ў возеры 0,54 млн м³. Плошча вадазбору 14,8 км². Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 2—4 м, спадзістыя, складзеныя з пяскоў. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі вышынёй 0,2—0,4 м, на поўдні і захадзе тарфяністыя. Дно плоскае, пясчанае ўздоўж берагоў. На большых глыбінях дно выслана сапрапелем.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. У Дрэтунь упадае ручай з возера Чармісца (Чэрмісца[1]) і выцякае ручай у раку Палата. Зарастае падводнай расліннасцю.
↑Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 21, 58. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 21, 58. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)
Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз.(руск.)
Ліст карты N-35-11. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год. (руск.)