Дуброўнік часночны

Дуброўнік часночны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Teucrium scordium L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1132410
EOL  2894350
GRIN  t:430901
IPNI  460713-1
TPL  kew-203381

Дуброўнік часночны[1][2] (Teucrium scordium) — від кветкавых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна 25—50 см вышынёй. Сцябло прыўзнятае, валасістае. Лісце даўгавата-эліптычнае, у 2—3 разы даўжэй сваёй шырыні, з круглявым або невыразна сэрцападобным аснаваннем, востра-гародкава-зубчастае, каротка-волосістае, сядзячае. Сцябло і лісце часта маюць фіялетавае адценне[2]. Кветкі на кароткіх чаранках. Кольцы 2—4-кветкавыя. Вяночак ярка пурпурны. Плод — арэшак.

Расліна мае часночны пах[2].

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ў Еўропе, Афрыцы і Азіі[3][4]. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца пераважна ў далінах рэк Прыпяць, Дняпро, Сож, радзей у далінах Нёмана і Заходняй Дзвіны[2]. Ва Украіне від расце на поймавых лугах, берагах рэк і балот — у лесастэпе, стэпе, зрэдку на Палессі, галоўным чынам на Левабярэжжы.

Цвіце ў ліпені—жніўні.

Галерэя

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 129. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. а б в г Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  3. bgbm.org. (англ.)
  4. plantsoftheworldonline.org. (англ.)

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya