Думаноўшчына
Думано́ўшчына[1] (трансліт.: Dumanoŭščyna, руск.: Думановщина) — вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Хімоўскага сельсавета. ГеаграфіяВёска знаходзіцца за 9 км на паўночны ўсход ад Бабруйска, 8 км ад чыгуначнай станцыі «Бярэзіна» на лініі Бабруйск-Жлобін, 119 км на паўднёвы захад ад Магілёва, пры аўтамабільнай дарозе Н10089 Думаноўшчына-Слабада, за 1 км на ўсход ад вёскі аўтамабільная дарога Р-93 Бабруйск-Магілёў. Ландшафт мясцовасці хвалісты з хваёвымі і бярозавымі лясамі. Тэрыторыя знаходзіцца ў межах Бабруйскай раўніны ўсходняй Перадпалескай правінцыі. Клімат цёплы, умерана вільготны. Сярэдняя тэмпература студзеня −6,5 °C, ліпеня +18 °C. Аршанскі артэзіянскі басейн. ГісторыяВядома з Попісу войска ВКЛ у 1567 годзе. Паводле інвентара 1639 года маёнтак пана Канстанціна Думы. Былыя назвы вёскі — Дзедкаўшчына, Дзям'яноўшчына. У 2-й палове XVIII ст. вёска Думеншчына ў складзе Рэчыцкага павета Мінскага ваяводства Рэчы Паспалітай, шляхецкая ўласнасць. Праз вёску праходзіў стары шлях з Бабруйска ў Быхаў. З 1793 года пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі. У 1844 годзе вёска Думаншчына ў Бабруйскім павеце Мінскай губерні, уласнасць памешчыкаў Г. Закржэўскай і М. Міхайлоўскага. Паводле перапісу 1897 года Думаноўшчына ў складзе Качэрыцкай воласці. Пры вёсцы знаходзіўся аднайменны фальварак, 4 двары, 14 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну дзейнічала падпольная антыфашысцкая група, 14 вяскоўцаў загінулі на фронце. 16 ліпеня 1954 года перададзена са складу Казуліцкага сельсавета Кіраўскага раёна ў склад Хімоўскага сельсавета Бабруйскага раёна[2]. У 1986 годзе 89 гаспадарак у складзе калгаса «Шлях Леніна», працуюць магазін, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, ферма буйной рагатай жывёлы. Дынаміка развіцця
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia