Дурнічнік калючы
Дурнічнік калючы[1], дурнічнік ігольчаты[2] чортаў бур’ян[3][4] (Xanthium spinosum) — аднагадовая травяністая расліна, від роду Дурнічнік (Xanthium) сямейства Астравыя (Asteraceae). РаспаўсюджаннеПаходзіць з Паўднёвай Амерыкі. Распаўсюдзілася і натуралізавалася ў Еўропе, Афрыцы, Паўночнай Амерыцы, умераным клімаце Азіі, Аўстраліі і Новай Зеландыі[5]. Расце на смеццевых месцах, уздоўж дарог, на выганах. ![]() Батанічнае апісаннеСцябло прамое, жорсткае, тонкаразоравае, простае або галінастае, вышынёй 20-100 см. Лісце ланцэтнае або эліптычна-ланцэтнае, зверху суцэльнае, астатняе — зубчастае, зубчаста-выемчатае або трохраздзельнае. Ля аснавання лісця на сцеблах сядзяць буйныя патройныя калючкі. Пылавікі круглявыя знізу, пазбаўленыя хвастападобных прыдаткаў. Слупок нясе ніжэй лычыкі кольца вымятальных валасінак. Кветаложа усажана лускаватымі прыкветкамі. Плодзікі пазбаўленыя чубкоў, замененых лускавінкамі або бародаўкамі. КласіфікацыяТаксанаміяВід Дурнічнік калючы ўваходзіць у род Дурнічнік (Xanthium) сямейства Астравыя (Asteraceae) парадку Астракветныя (Asterales).
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia