Дучэнта

Дучэнта (іт. duecento — дзвесце) — італьянская назва XIII стагоддзя, якая ў гісторыі культуры і мастацтва выкарыстоўваецца для абазначэння пэўнага перыяду ў развіцці італьянскага мастацтва Адраджэння. Дучэнта — пачатак Протарэнесансу.

Дучэнта, як і трэчэнта, адыграла вялікую ролю ў развіцці італьянскага мастацтва. У гэты пераходны час быў падрыхтаваны будучы ўздым рэнесанснага мастацтва, узнікла асаблівая цікавасць да антычнасці, чалавека сталі ўспрымаць як свядомую і мыслячую асобу. У перыяд дучэнта тэмпы развіцця архітэктуры, жывапісу і скульптуры не супадалі. Раней за ўсё мастацтва дучэнта выявілася ў скульптуры, а менавіта ў творчасці Нікало Пізана і яго вучня Арнольфа дзі Камбіа. Аднак вядучым відам выяўленчага мастацтва дучэнта была архітэктура.

Гл. таксама

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya