Антычнасць
![]() ![]() Ант́ычнасць (ад лац.: antiquus — стары, старажытны, старажытнасць) — перыяд гісторыі ад 800 да н.э. да 600 г. н.э. у рэгіёне Міжземнага мора. Гэты час адрозніваецца ад папярэдніх і наступных агульнымі і сталымі культурнымі традыцыямі, а з пачатку І стагоддзя н.э., з прычыны пашырэння Рымскай імперыі, таксама палітычнай і культурнай цэласнасцю. У больш вузкім сэнсе Антычнасцю лічаць гісторыю старажытнай (архаічнай) і класічнай Грэцыі, элінізму і Рымскай імперыі (але толькі эпоху рэспублікі, прынцыпату і дамінату). У больш шырокім сэнсе антычнасць уключае гісторыю Егіпта, Міжрэчча, Сірыі, Персіі і Малой Азіі, пачынаючы з пачатку пісьменства (каля 3500 да н.э.)[1]. Антычная спадчына стала адным з падмуркаў развіцця еўрапейскага грамадства і культуры. Антычная культураДасягненнямі антычнага грамадства сталі дэмакратыя і правы грамадзян. Высокага ўзроўню развіцця дасягнулі філасофія (Сакрат, Платон, Арыстоцель), літаратура (Гамер, Гесіёд, Сапфо, Вергілій, Авідзій), выяўленчае мастацтва (Фідый, Праксіцель, Лісіп), архітэктура Іктын, Калікрат, Вітрувій), тэатр. У эпоху Антычнасці ўзніклі шматлікія феномены сучаснай культуры, у тым ліку трагедыя і камедыя, сатыра, дыялог, хор, гімназія, амфітэатр, іпадром, цырк, мост, брукаваныя дарогі.
Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia