Дыега-Рамірэс
Дыега-Рамірэс (ісп.: Islas Diego Ramírez) — група невялікіх астравоў (агульная плошча больш за 1 км²) у праліве Дрэйка прыкладна за 100 км на паўднёвы захад ад мыса Горн, якая працягнулася прыкладна на 8 км з поўначы на поўдзень. Самы паўднёвы пункт Чылі і Амерыкі як часткі свету. Астравы архіпелага падзяляюцца на дзве групы — малую паўночную і буйнейшую паўднёвую — праходам шырынёй 3 км. Выспы былі адкрыты 12 лютага 1619 года братамі Гарсія дэль Надаля і названы ў гонар Дыега Рамірэса дэ Арэльяна. Самыя буйныя астравы — Барталамэ і Гансала — былі названыя ў гонар саміх першаадкрывальнікаў, братоў Гарсія дэль Надаль, а гэтыя астравы падзяляе праліў Надаль. На працягу 156 гадоў, да адкрыцця архіпелага Паўднёвыя Сандвічавы астравы ў 1775 годзе, лічыліся самай паўднёвай дакладнай тэрыторыяй Зямлі. У 1951 годзе на востраве Гансала была заснавана метэастанцыя. |
Portal di Ensiklopedia Dunia