Паўднёвыя Сандвічавы астравы
Паўднёвыя Са́ндвічавы астравы (англ.: South Sandwich Islands) — архіпелаг на поўдні Атлантыкі. Разам з востравам Паўднёвая Георгія складае частку брытанскай заморскай тэрыторыі Паўднёвая Георгія і Паўднёвыя Сандвічавы астравы. Агульная плошча — 310 км². Сталага насельніцтва няма. Геаграфія![]() Паўднёвыя Сандвічавы астравы фарміруюць дугу з 13 астравоў і скал, выцягнутую з поўдня на поўнач на 357 км. Яна знаходзіцца ў 557 км на паўднёвы захад ад вострава Паўднёвая Георгія і ў 1616 км на паўночны захад ад Антарктычнага паўвострава. Маюць вулканічнае паходжанне. Гарыстыя, складзены пераважна базальтамі. Створаны меней за 5 млн гадоў таму ў выніку субдукцыі (напаўзання) тэктанічных пліт. Найвышэйшы пункт — гара Белінда (1310 м) на востраве Мантэгю — з’яўляецца пікам шчытавога вулкана. На іншых астравах ёсць стратавулканы. У раёне Паўднёвых Сандвічавых астравоў назіраюцца сталыя землятрусы. Клімат субантарктычны прахалодны. Каля 80 % тэрыторыі астравоў пакрыты ледавікамі. Узімку падыход да берага ўскладнены з-за пакавага лёду. Флора бедная. Жывёльны свет прадстаўлены пераважна птушкамі, у тым ліку пінгвінамі. ГісторыяПаўднёвыя Сандвічавы астравы адкрыты ў 1775 г. брытанскай экспедыцыяй на чале з Джэймсам Кукам. Навуковыя даследаванні пачаліся ў XIX ст. Сярод найбольш вядомых даследчыкаў былі Фадзей Фадзеевіч Белінсгаўзен і Эрнэст Генры Шэклтан. Вялікабрытанія афіцыйна далучыла Паўднёвыя Сандвічавы астравы да сваіх тэрыторый у Паўднёвай Атлантыцы ў 1908 г. У 1985 г. была створана асобная заморская тэрыторыя Паўднёвая Георгія і Паўднёвыя Сандвічавы астравы. ЭканомікаАстравы ненаселены, што абмяжоўвае іх эканамічную эксплуатацыю. У 1993 г. Вялікабрытанія стварыла вакол іх эксклюзіўную эканамічную марскую зону (12 — 200 марскіх міль). Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia