Дыега Марцінес БарыаДыега Марцінес Барыа (ісп.: Diego Martínez Barrio; 25 лістапада 1883, Севілья — 1 студзеня 1962, Парыж) — іспанская палітычны дзеяч. Старшыня іспанскіх картэсаў, міністр унутраных спраў, старшыня ўрада, прэзідэнт Другой Іспанскай рэспублікі. БіяграфіяБыў выхадцам з простай сям’і: бацька працаваў муляром, а маці гандлявала на рынку[5]. Самому Барыа даводзілася шмат працаваць з ранняга дзяцінства. Пасталеўшы, ён актыўна ўліваецца ў палітычнае жыццё Севільі. У юным узросце становіцца масонам, дзе дасягае вялікіх вышынь[6]. У 1930 годзе ўдзельнічае ў падпісанні Сан-Себасцьянскага пакта. Пры ўсталяванні Другой Іспанскай Рэспублікі Дыега Марцінес Барыа атрымлівае пасаду міністра шляхоў зносін у Часовым урадзе. У 1933 годзе ён прызначаны на пасаду міністра ўнутраных спраў, але праз месяц становіцца старшынёй урада (на 68 дзён). У 1936 годзе займае пасаду старшыні картэсаў, яго партыя — Рэспубліканскі саюз — далучаецца да Народнага фронту. У 1936 годзе становіцца на некалькі дзён прэзідэнтам. Крыху пазней, 19 ліпеня, у адказ на путч франкістаў, прызначаны прэм’ер-міністрам, каб пераканаць кіраўнікоў перавароту скласці зброю і здацца. Падаў у адстаўку ў той жа дзень, зразумеўшы, што грамадзянская вайна непазбежна. Пасля перамогі Франсіска Франка Дыега Марцінес Барыа эмігруе ў Францыю. У 1945 годзе, знаходзячыся ў г. Лос-Анджэлес, аб’яўляецца прэзідэнтам Рэспублікі ў эміграцыі. Заставаўся ім да 1962 года. У выніку, канчаткова перабраўся ў Парыж, дзе і памёр. У 2000 годзе яго астанкі перанеслі ў Севілью. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia