Дыкранела
Дыкране́ла (Dicranella) — род лістасцябловых імхоў сямейства дыкранавых. АпісаннеДвухдомныя лістасцябловыя расліны. Дзярнінкі дробныя, зялёныя, жоўта-зялёныя або чырванаватыя. Сцябло 0,5—5 см вышынёй, прамастойнае, знізу з рызоідамі. Лісце ад шырокай асновы рэзка шылападобнае і адтапыранае або паступова-звужанае, з шырокай жылкай. Каробачка са спорамі на чырвонай або жоўтай ножцы, няправільная, кароткая, часта з валляком, напр. у Dicranella cerviculata. Вечка канічнае з касой дзюбкай. ПашырэннеВядома каля 100 відаў, пашыраны па ўсім зямным шары. Піянеры вільготных мінеральных і тарфяністых глеб. На Беларусі найчасцей па ўсёй тэрыторыі на глебавых агаленнях трапляюцца дыкранела рознабаковалістая (Dicranella heteromalla), якая спораносіць вясной і позняй восеню, і дыкранела валляковая (Dicranella cerviculata), што спораносіць летам. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia