Генадзь Феадосьевіч Рыкоўскі
Генадзь Феадосьевіч Рыко́ўскі[1] (руск.: Геннадий Феодосьевич Рыковский; нар. 23 верасня 1936) — вучоны ў галіне батанікі, доктар біялагічных навук (1996). БіяграфіяНарадзіўся ў горадзе Куўшынава (Цвярская вобласць Расіі). У 1961 годзе скончыў біялагічны факультэт[2] Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1961 года працуе ў Інстытуце эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі ў лабараторыі флоры і сістэматыкі раслін[2]. Прайшоў шлях ад малодшага да галоўнага навуковага супрацоўніка[2]. У 1971 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю ў галіне брыялогіі, у 1995 годзе доктарскую на тэму «Происхождение и эволюция мохообразных с оценкой современного состояния и генезиса бриофлоры»[2]. Навуковая і грамадская дзейнасцьАўтар навуковых прац па фларыстыцы, відавым складзе, эвалюцыі, экалогіі і геаграфіі мохападобных. Распрацаваў і абгрунтаваў канцэптуальную мадэль паходжання і эвалюцыі мохападобных. Прымаў удзел у распрацоўцы дакумента «Нацыянальна стратэгія і план дзеянняў па захаванню і ўстойліваму выкарыстанню біялагічнай разнастайнасці Рэспублікі Беларусь» (1997), выданняў Чырвонай кнігі СССР (1984), Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь (1993, 2005)[2]. Член Прэзідыума Беларускага батанічнага таварыства[3]. Уваходзіць у склад Рэспубліканскага навукова-метадычнага савета па каардынацыі дзейнасці гербарыяў[4]. Член вучонага савета Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. кКпрэвіча і савета па абароне доктарскіх дысертацый пры ім[2]. Сярод апублікаваных прац:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia