Дымкаўская цацка

Дымкаўскія цацкі

Дымкаўская цацка (вяцкая, кіраўская цацка) — дэкаратыўная скульптура, рускі сувенір, гліняныя ляпныя размаляваныя фігуркі людзей і жывёл (часам у выглядзе свістулек); адзін з рускіх народных мастацкіх промыслаў, існуе ў зарэчнай слабадзе Дымкава каля г. Вятка (цяпер на тэрыторыі г. Кірава). Свістулькі — конь, вершнік, птушка — узыходзяць да старажытных магічным рытуальных малюнкаў і звязаныя з земляробчымі каляндарнымі святамі. Пазней фігуркі, страціўшы магічнае значэнне, сталі дзіцячай цацкай, вытворчасць якой ператварылася ў мастацкі промысел. Да 20 ст. іх вытворчасць была прымеркавана да вясновага кірмашу (у літаратуры ўпершыню згадана ў 1811 годзе). У канцы 19 ст. промысел прыйшоў у заняпад, Дымкаўская цацка была выцесненая фабрычнымі гіпсавымі фармаванымі статуэткамі. У савецкі час промысел адроджаны. У 1933 годзе была арганізавана талака «Вяцкая цацка».

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya