Дыня
Дыня[1] (Cucumis melo) — расліна сямейства Гарбузовыя (Cucurbitaceae), бахчавая культура. АпісаннеРасліна з паўзучьм сцяблом даўжынёй да 3—4 м, укрытым цвёрдымі валаскамі. Лісце на доўгіх чаранках, суцэльнае або лопасцевае, апушанае, з вусікамі ў пазухах. Кветкі часцей аднаполыя, ярка-жоўтыя, развіваюцца ў пазухах лісця. ![]() Плод — шматнасенная несапраўдная ягада з сакаўной, салодкай, духмянай мякацдю, багатай цукрам (да 18 %), вітамінам C (да 60 мг%), карацінам, мінеральнымі солямі. На адной расліне ў залежнасці ад гатунку і месцы вырошчвання можа сфармавацца ад двух да васьмі пладоў, масай ад 1,5 да 10 кг. Плады дыні маюць шарападобную або цыліндрычную форму, зялёнай, жоўтай, карычневай або белай афарбоўкі, як правіла з зялёнымі палоскамі. Перыяд выспявання ад двух да шасці месяцаў. РаспаўсюджаннеРадзімай дыні лічыцца Афрыка і паўвостраў Індастан. Вядома шмат падвідаў і сартоў, у т. л. хамійская дыня. Дыня цепла-і светлалюбівая расліна, устойлівая да засалення глебы і засухі, дрэнна пераносіць падвышаную вільготнасць паветра. Вырошчваецца ў краінах з сухім, цёплым кліматам. ВыкарыстаннеКаштоўная харчовая, дыетычная культура. 3 мякаці атрымліваюць мёд (бекмез). Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia