Дыпламат (тэлесерыял)
Дыпламат (англ.: The Diplomat) — амерыканскі тэлесерыял у жарны палітычнага трылера, які транслюецца з 20 красавіка 2023 года на Netflix. ФабулаКейт Уайлер прызначаецца амбасадарам ЗША ў Вялікабрытаніі. У хуткім часе авіяносец брытанскага флоту «HMS Courageous» падвергся ракетнаму абстрэлу ў Персідскім заліве. Галоўнымі падазраванымі з'яўляюцца па чарзе Іран, Расія, а пасля — і сама Вялікабрытанія. Адначасова Кейт Уайлер прапануюць заняць пасаду віцэ-прэзідэнта ЗША, і пасада амбасадара ў Лондане з'яўляецца фактычна іспытам для заняцця гэтай высокай пасады. На ёй Кейт Уайлер павінна прадухіліць міжнародны крызіс, стварыць стратэгічныя альянсы і прызвычаіцца да свайго новага месца ў цэнтры грамадскай ўвагі. І ўсё гэта, спрабуючы захаваць шлюб з Хэлам, кар'ерным дыпламатам і таксама былым амбасадарам. Дзеючыя асобыГалоўныя
Другарадныя
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia