ДыспансерызацыяДыспансерыза́цыя (ад дыспансер)[1] — метад дынамічнага назірання за станам здароўя насельніцтва, які ўключае комплекс прафілактычных, дыягнастычных і лячэбна-аздараўленчых мерапрыемстваў. Ажыццяўляецца дыспансерамі для ўмацавання здароўя і захавання працаздольнасці насельніцтва. Уключае пастаянны нагляд за станам здароўя асоб, якія знаходзяцца на дыспансерным уліку, вывучэнне і аздараўленне ўмоў іх працы і быту, выяўленне і лячэнне хворых на ранніх стадыях хвароб, правядзенне індывідуальнай і сацыяльнай прафілактыкі. КласіфікацыяАдрозніваюць дзве формы дыспансерызацыі:
Дыспансерызацыя ў БеларусіНа Беларусі ўведзена ў 1919—1921 гадах як спосаб работы ўстаноў аховы маці і дзіцяці, з 1925—1927 гадоў — прамысловых рабочых.[2] Згодна з Пастанаўленнем Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь № 125 ад 30 жніўня 2023 г., мэтамі дыспансерызацыі з’яўляюцца правядзенне медыцынскай прафілактыкі, прапаганда здаровага ладу жыцця, выхаванне адказнасці грамадзян за сваё здароўе, выяўленне хранічных неінфекцыйных захворванняў на ранніх стадыях.[3] Дыспансерызацыя праводзіцца сярод дарослых (з 18 гадоў да 39 гадоў і з 40 гадоў і старэй) і дзяцей (да 1 года і з 1 года да 17 гадоў). Асобы ва ўзросце ад 18 да 40 гадоў праходзяць дыспансерызацыю адзін раз у тры гады, асобы, якія дасягнулі ўзросту 40 гадоў — адзін раз у год).[3] Дыспансерызацыю дарослага насельніцтва праводзяць медработнікі ў амбулаторна-паліклінічных арганізацыях аховы здароўя па месцы жыхарства (месцы знаходжання), месцы працы (вучобы, службы) і (або) іншых арганізацыях, якія разам з асноўнай дзейнасцю таксама ажыццяўляюць медыцынскую дзейнасць ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку. Дыспансерызацыю дзіцячага насельніцтва праводзіць урач-педыятр участковы або ўрач агульнай практыкі, які абслугоўвае дзіцячае насельніцтва ў амбулаторна-паліклінічных арганізацыях і (або) іншых арганізацыях аховы здароўя. Для правядзення дыспансерызацыі могуць выкарыстоўвацца выязныя формы работы, у тым ліку з прымяненнем перасовачных фельчарска-акушэрскіх пунктаў.[3] Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia