Дыэтылавы эфір

Дыэтылавы эфір, этылавы эфір — аліфатычны просты эфір. Бясколерная вадкасць са своеасаблівым пахам. Тэмпература кіпення 34,5 °C, шчыльнасць 713,8 кг/м³ пра тэмпературы 20 °C. Атрыманы ў 16 стагоддзі Валерыем Кордусам дэгідрацыяй этанолу ў прысутнасці сернай кіслаты.

Дыэтылавы эфір змешваецца са спіртам, бензолам і іншымі арганічнымі растваральнікамі, абмежавана — з вадой (6,5 % пры 20 °C); выбухова- і вогненебяспечны (тэмпература загарання 41 °C). У прамысловасці атрымліваюць як пабочны прадукт пры вытворчасці этылавага спірту гідратацыяй этылену. Выкарыстоўваюць як растваральнік нітратаў цэлюлозы (у т.л. у вытворчасці бяздымнага пораху), жывёльных і раслінных тлушчаў, прыродных і сінтэтычных смол, алкалоідаў і інш.; экстрагент, анестэзіравальны сродак у медыцыне. Злёгку раздражняе дыхальныя шляхі, пры атручэнні настае ўзбуджэнне, потым санлівасць і страта прытомнасці, ГДК 300 мг/м³.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya