Дыяфрагма (анатомія)
Дыяфрагма (лац.: diaphragma), таксама грудабрушная перапона — купалападобная сухажыльна-мышачная перагародка, якая аддзяляе грудную поласць ад брушной у млекакормячых жывёл і чалавека[2][3][4]. Уласцівая таксама кракадзілам[крыніца?]. Дыяфрагма ўдзельнічае ў дыхальных рухах. Удых адбываецца падчас скарачэння дыяфрагмы, калі яе купал апускаецца, у выніку чаго аб’ём грудной клеткі павялічваецца. У выніку павялічваецца аб’ём лёгкіх, і ў іх праз дыхальныя шляхі засмоктваецца атмасфернае паветра. Падчас спакойнага дыхання выдых адбываецца пасіўна, дыяфрагма расслабляецца.[5] Умоўна мяжу дыяфрагмы можна правесці па ніжнім краі рэбраў. Утворана сістэмай папярочнапаласатых цягліц, якія, відаць, з’яўляюцца вытворнымі сістэмы прамой цягліцы жывата[крыніца?]. Дыяфрагмай называюць таксама некаторыя мышцы ці групы мышцаў, што абмяжоўваюць якую-небудзь поласць. Дыяфрагма рота ўтворана сківічна-пад’язычнай мышцай, існуюць паняцці: дыяфрагма таза, мочапалавая дыяфрагма і інш.[6] Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia