Дыўрэтыкі (мачагонныя сродкі) — рэчывы, якія паскорваюць вывядзенне мачы з арганізму. Месцам уздзеяння дыўрэтыкаў з’яўляецца нефрон. Да асноўных працэсаў мочаўтварэння адносяць клубочкавую фільтрацыю, канальцавую рэабсорбцыю і сакрэцыю. Дыўрэтыкі могуць уплываць на ўсе механізмы мочаўтварэння, але так як скорасць клубочкавай фільтрацыі з’яўляецца досыць стабільнай велічынёй, то найбольшы дыўрэтычны эфект атрымліваецца ў выніку змяншэння рэабсорбцыі.[1]
Механізм дзеяння і паказанні да ўжывання дыўрэтыкаў
Група
|
Падгрупа (прэпарат)
|
Механізм дзеяння
|
Салурэтыкі
|
Ціазіды і ціазідападобныя дыўрэтыкі (Гідрахлорціазід, індапамід)
Петлявыя дыўрэтыкі (Фурасемід, тарасемід)
Інгібітары карбаангідразы (Ацэтазоламід)
|
Змяншаюць актыўны транспарт натрыя ці яго энергетычнае забяспачэнне ў картыкальным узыходным аддзеле пятлі Генле.
Змяншаюць транспарт іёнаў хлору праз люменальную мембрану клетак узыходнага аддзелу пятлі Генле, змяншаюць актыўны транспарт натрыя ў нефроне.
Змяншаюць абмен рэабсарбіраванага натрыя на іёны вадароду ў праксімальным канальцы.
|
Калійсберагаючыя дыўрэтыкі
|
Антаганісты альдастэрона (Спіроналактон)
Блакатары натрыевых каналаў*
|
Уступаюць у канкурэнтнае ўзаемадзеянне з альдастэронам за сувязь с рэцэптарам да яго ў нырачных канальцах.
Змяншаюць пранікальнасць люменальнай клетачнай мембраны для іёнаў натрыя ў дыстальным канальцы.
|
Асматычныя дыўрэтыкі
|
(Манітол)
|
Павялічваюць пранікальнасць міжклетачных прамежкаў ва ўсіх аддзелах нефрону. Не рэабсарбіруецца, але парушае адваротнае ўсмоктванне вадкасці ў канальцах нефрону.
|
Акварэтыкі
|
|
Перашкаджаюць дзеянню антыдыўрэтычнага гармону ў зборных трубачках і павялічваюць выдзяленне вады і (у малой ступені) электралітаў.
|
Зноскі
- ↑ Мартов В. Ю., Окороков А. Н. Лекарственные средства в практике врача. — М:. Мед. лит., 2010. — 2-е изд., перераб. и доп. — С. 208—219