ДэвальвацыяДэвальва́цыя — зніжэнне залатога зместу грашовай адзінкі ва ўмовах залатога стандарту. У сучасных умовах тэрмін ужываецца для сітуацый значнага зніжэння курсу нацыянальнай валюты адносна цвёрдых валют (звычайна, долару ЗША, еўра, SDR). Дэвальвацыя разглядаецца як інструмент цэнтральных банкаў у кіраванні нацыянальнай валютай, супрацьлеглы рэвальвацыі. Ва ўмовах вагання валютнага курсу не адбываецца прамога афіцыйнага прызначэння каштоўнасці нацыянальнай валюты. Цэнтральны банк можа хіба ўскоснымі метадамі (валютнымі інтэрвенцыямі) змяняць курс. У гэтых умовах дэвальвацыя будзе не вынікам прыняцця афіцыйнага дакументу, а вынікам змянення каштоўнасці валюты пад уздзеяннем рыначных механізмаў. Найбольшыя дэвальвацыіСпіс найбольшых дэвальвацый пасля 1990 года[1].
БеларусьКурс беларускага рубля з 2009 года прывязаны да «кошыку валют», у які ўваходзяць долар ЗША, еўра і расійскі рубель.[2] На 2011 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля адносна кошыка валют устаноўлены ў межах ±12%[3]. 23 мая 2011 года Беларусь пабіла сусветны рэкорд па дэвальвацыі нацыянальнай валюты — рубель быў дэвальваваны на 54,4%. Беларуская дэвальвацыя, паводле звестак Сусветнага банка, стала самай вялікай за 20-гадовую сусветную гісторыю, абагнаўшы эфіопскую 1992 года і аргенцінскую 2002 года[1]. Гл. таксамаЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia