Дэзынфекцыя

1919 год, Галандыя. Французы і англічане, якія вярнуліся з германскага палону, праходзяць дэзынфекцыю ў памяшканні фабрыкі ў Твенце.

Дэзынфекцыя — гэта комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на знішчэнне ўзбуджальнікаў інфекцыйных захворванняў і разбурэнне таксінаў на аб’ектах навакольнага асяроддзя. Для яе правядзення звычайна выкарыстоўваюцца хімічныя рэчывы, напрыклад, фармальдэгід ці гіпахларыт натрыю, растворы арганічных рэчываў, якія з дэзынфікуючымі ўласцівасцямі: хлоргексідын, ЧАЗы, надвоцатная кіслата. Дэзынфекцыя памяншае колькасць мікраарганізмаў да прымальнага ўзроўню, але цалкам можа іх і не знішчыць. З’яўляецца адным з відаў абеззаражання.

Адрозніваюць прафілактычную, бягучую і заключную дэзынфекцыю:

  • прафілактычная — праводзіцца ўвесь час, незалежна ад эпідэмічнага становішча: мыццё рук, навакольных прадметаў з выкарыстаннем мыйных і мыючых сродкаў, якія ўтрымліваюць бактэрыцыдныя дадаткі.
  • бягучая — праводзіцца ў пасцелі хворага, у ізалятарах медыцынскіх пунктаў, лячэбных установах з мэтай папярэджання распаўсюджвання інфекцыйных захворванняў за межы ачага.
  • заключная — праводзіцца пасля ізаляцыі, шпіталізацыі, акрыяння ці смерці хворага з мэтай вызвалення эпідэмічнага ачага ад узбуджальнікаў, рассеяных хворым.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya