Інфекцыйныя захворванніІнфекцыйныя захворванні — гэта група захворванняў, якія выклікаюцца пранікненнем у арганізм патагенных (хваробатворных) мікраарганізмаў. Для таго каб патагенны мікроб выклікаў інфекцыйнае захворванне, ён павінен мець вірулентнасць (атрутнасцю; лац.: virus — яд), гэта значыць здольнасць пераадольваць супраціўляльнасць арганізма і праяўляць таксічнае дзеянне. Адны патагенныя агенты выклікаюць атручванне арганізма вылучаемымі імі падчас жыццядзейнасці экзатаксінамі (слупняк, дыфтэрыя), іншыя — вызваляюць таксіны (эндатаксіны) пры разбурэнні сваіх целаў (халера, брушны тыф). Адной з асаблівасцей інфекцыйных захворванняў з'яўляецца наяўнасць інкубацыйнага перыяду, гэта значыць перыяду ад часу заражэння да з'яўлення першых прыкмет. Працягласць гэтага перыяду залежыць ад спосабу заражэння і віду ўзбуджальніка і можа доўжыцца ад некалькіх гадзін да некалькіх гадоў (апошняе бывае рэдка). Месца пранікнення мікраарганізмаў у арганізм завуць уваходнымі варотамі інфекцыі. Для кожнага віду захворвання маюцца свае ўваходныя вароты, так, напрыклад, халерны вібрыён пранікае ў арганізм праз рот і не здольны пранікаць праз скуру. КласіфікацыяІснуе вялікая колькасць класіфікацый інфекцыйных захворванняў. Найбольш шырока выкарыстоўваецца класіфікацыя інфекцыйных захворванняў Л. У. Грамашэўскага:
У залежнасці ад прыроды узбуджальнікаў інфекцыйныя хваробы класіфікуюцца на:
Эпідэміялогія![]() няма даных ≤250 250-500 500-1000 1000-2000 2000-3000 3000-4000 5000-6250 6250-12500 12500-25000 25000-50000 ≥50000 У наступнай табліцы пералічаны інфекцыйныя захворванні, ад якіх, паводле даных СААЗ, у 2002 годзе памерла больш за 100000 чалавек. Для параўнання прыведзены даныя 1993 года.
Лідыруюць па колькасці смерцяў ВІЧ/СНІД, сухоты і малярыя. Колькасць смерцяў амаль па ўсіх захворваннях зменшылася, аднак у СНІДа гэты паказчык узрос у 4 разы. Дзіцячыя хваробы ўключаюць коклюш, поліяміэліт, дыфтэрыю, адзёр і слупняк, а таксама высокі працэнт захворванняў ніжніх дыхальных шляхоў і кішэчных захворванняў. ПрафілактыкаПрафілактычныя меры:
Карантын — гэта комплекс мерапрыемстваў па спыненні распаўсюджвання інфекцыі, сюды ўключаецца ізаляцыя раней захварэлых, дэзінфекцыя месца жыхарства, выяўленне тых, хто кантактуе з хворымі і г.д. Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia