Дэз-дум-метал
Дэз-дум-метал (ад англ.: metal — ме́тал, англ.: death — смерць і англ.: doom — непазбежны рок, фатум, лёс) — разнавіднасць экстрым-метал-музыкі, што спалучае меладызм і запаволенасць Дум-метал стылю з хаатызмам, хуткасцю і жорсткасцю Дэз-метал накірунку. Узнік у пачатку 90-ых у Вялікабрытаніі ды Скандынавіі. Прадстаўнікамі з’яўляюцца гурты My Dying Bride ды Anathema з Katatoni’яй на пачатку сваёй дзейнасці. Далей у дадзеным стыле працавалі такія гурты як: Septicflesh, Pelican, Swallow the Sun. Стыль роднасны мелодык-дэзу. Гурты: In Flames, Lamb Of God, Dark Tranquility, Children Of Bodom, Arch Enemy, Bloodbath. Аснову лірыкі састаўляе барацьба света ды цемры, жыцця ды смерці, Д’ябла ды Збавіцеля. Таксама ў лірыцы прысутнічаюць жорсткасць дэзавай лірыкі — сцэны катавання, крывавыя ды інш. На Беларусі з дэз-металу на дум-метал перайшоў гурт Chemical Warfare (з 93-га пад назвай Gods Tower). |
Portal di Ensiklopedia Dunia