Дэкларацыя незалежнасці Албаніі![]() Дэкларацыя незалежнасці Албаніі (алб.: Shpallja e Pavarësisë або алб.: Deklarata e Pavarësisë) — дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Албаніі, прынятая 28 лістапада 1912 года ў Влёра[1]. Раней Албанія не мела дзяржаўнасці, яна з'яўлялася складовай часткай Асманскай імперыі. Абвяшчэнне незалежнасці дзяржавы адбылося ў разгар Першай Балканскай вайны на Усеалбанскім кангрэсе[2]. Да таго моманту на тэрыторыю Албаніі прэтэндавалі Сербія і Чарнагорыя, якія хацелі набыць марскія парты на ўзбярэжжы Адрыятыкі. Планы гэтых дзяржаў не былі рэалізаваны, бо новую дзяржаву падтрымалі вялікія дзяржавы Францыя і Вялікабрытанія. Пасля ўзнікнення Албаніі яе межы не былі вызначаны. Жаданне Сербіі атрымаць доступ да мора і адсутнасць межаў прывялі да Албанскага крызісу 1913 года. У выніку гэтага крызісу новая дзяржава ледзь не была знішчана. Усяго Дэкларацыю падпісалі 83 чалавекі, сярод іх будучы прэзідэнт і кароль краіны Ахмет Зогу і дзядзька Энвера Ходжы — Хюсен Ходжа. Гл. таксамаЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia