Албанская мова
Албанская мова (gjuha shqipe [ˈɟuha ˈʃcipɛ] або shqip [ʃcip]) — мова албанцаў. Сустракаецца ў Албаніі, Грэцыі, Паўночнай Македоніі, Сербіі, Косава, Чарнагорыі, Ніжняй Італіі і Сіцыліі; Мае некалькі дыялектаў, з якіх паўночныя, т. зв. гегскія, больш старажытнага паходжання, што выяўляецца ў захаванні гука «н», тады як у іншых гаворках ён перайшоў у «р», хоць у той жа час прыпадабненне «nd» і «mb» гукам «nn» і «mm», a таксама часта сустракаемая назалізацыя галосных «y» і «а» носяць на сабе адбітак пазнейшай эпохі. Гаворкі, якія ўжываюцца на поўдзень ад ракі Шкумб, носяць агульную назву тоскскіх; тым жа характарам у істотных рысах адрозніваюцца албанскія гаворкі Грэцыі і Італіі. Да пачатку ХХ ст. літаратурная албанская мова засноўваўся на тоскскіх дыялектах, з ХХ ст. перавагу атрымліваюць гегскія дыялекты, распаўсюджаныя на поўначы Албаніі і ў Косава. Колькасць носьбітаў — каля 6 млн. чалавек. ![]() На думку рада лінгвістаў, на роднаснай албанскай мове гаварылі старажытныя ілірыйцы. Амаль да XIX ст. ёю ніхто навукова не займаўся, і было дакладна не вядома, да якой моўнай групы яна належыць. Нарэшце было вызначана, што яна ўваходзіць у індаеўрапейскую сям'ю моў, хоць гістарычна вывучаць яе вельмі цяжка па той прычыне, што вельмі складана аддзяліць карэнныя албанскія словы і формы ад велізарнай колькасці запазычаных слоў з грэчаскай, лацінскай, раманскіх, турэцкай і славянскіх моў. ПісьменнасцьНа пісьме ў албанскай мове з 1908 года выкарыстоўваецца варыянт лацінскага алфавіта з дыякрытычнымі знакамі. Раней, у XIX ст., прадпрымаліся спробы стварыць арыгінальнае пісьмо (т. зв. «эльбасанскі алфавіт» і «алфавіт Бютакук’е»). Сучасны албанскі алфавіт
Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia