Дэмакратычная партыя Албаніі
Дэмакратычная партыя Албаніі (алб.: Partia Demokratike e Shqipërisë, PD) — правая палітычная партыя Албаніі, з 1990 года з’яўляецца адной з дзвюх асноўных партый на албанскай палітычнай сцэне. Яе пазіцыі асабліва моцныя на поўначы Албаніі, дзе пераважаюць гегерыйцы — адна з дзвюх найбуйнейшых этнічных груп албанцаў. Партыя адыграла выключна важную ролю ў звяржэнні камуністычнага рэжыму ў краіне. З 1992 па 1997 год знаходзілася ва ўладзе пад кіраўніцтвам Салі Берышы і Александэра Мексі. У 1997 годзе ўрад сышоў у адстаўку на фоне беспарадкаў, якія маглі выліцца ў грамадзянскую вайну. Да ўлады прыйшлі іх асноўныя канкурэнты — Сацыялістычная партыя Албаніі. Партыя ўваходзіла ў кааліцыю «Саюз у імя перамогі» (Bashkimi për Fitoren), якая атрымала 37,1 % галасоў на парламенцкіх выбарах 2001 (46 месцаў у парламенце). На ліпеньскіх выбарах 2005 Дэмакратычная партыя Албаніі атрымала 55 з 140 месцаў (разам з саюзнікамі — 73). Салі Берыша зноў узначаліў урад. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia